Усе навіны

Эдынсан Кавані: «Калі мяне дыскваліфікуюць за ўдар па маніторы ВАР, то суддзю, які выкінуў нас з ЧС-2022, павінны пасадзіць у турму»

11 студзеня 2023, 13:49

Форвард зборнай Уругвая Эдзінсан Кавані падзяліўся думкамі пра судзейства ў матчы ЧС-2022 з Ганай (2:0)

«У нашыя дні невядома, чаго чакаць. Бываюць такія эпізоды, што ты, шчыра кажучы, выходзіш на поле з думкай: «І што адбудзецца гэтым разам? Яны прызначаць пенальці ў нашу карысць ці на карысць суперніку? Ці кіну я футболку ў бок, а ў вароты нашай каманды за гэта паставяць пенальці?» У гульцоў ёсць гонар, эга. У суддзяў – таксама. Гэта адымае эмоцыі з гульні.

Некаторыя рэчы не робяцца. Ты адчуваеш бездапаможнасць, таму што ёсць моманты, што выслізгваюць ад увагі чалавека.

Калі мяне адхіляць за ўдар па маніторы ВАР, то суддзю, які выкінуў нас з чэмпіянату свету, павінны пасадзіць у турму», – сказаў Кавані.

Матч паміж Уругваем і Ганай судзіў Даніэль Зіберт.