Усе навіны

Фелікс падоўжыў кантракт з «Атлетыка» перад арэндай у «Чэлсі»

11 студзеня 2023, 16:54

«Атлетыка» пацвердзіў, што Жаау Фелікс да канца сезона на правах арэнды будзе выступаць за «Чэлсі».

Перад трансферам 23-гадовы партугалец яшчэ на адзін сезон падоўжыў кантракт з іспанскім клубам – да чэрвеня 2027 года.

Футбаліст гуляе за «матрацнікаў» з лета 2019 года, на яго рахунку 34 галы і 18 асістаў у 131 матчы.