Усе навіны

Паола Мальдзіні: «Думаю, на працягу 24-36 гадзін «Мілан» дамовіцца з Бенасерам»

12 студзеня 2023, 14:43

Тэхнічны дырэктар «Мілана» Паола Мальдзіні адказаў на пытанне, ці ўзгадніў клуб новы кантракт з апорнікам Ісмаэлем Бенасерам.

«Думаю, на працягу наступных 24-36 гадзін мы дамовімся з Бенасерам», – сказаў Мальдзіні для Sport Mediaset.

Была інфармацыя, што заробак гульца складзе каля 4 млн еўра з улікам бонусаў. Па-ранейшаму ў кантакце будуць прапісаны адступныя за яго скасаванне – 50 мільёнаў еўра. Статыстыка 25-гадовага алжырца тут.