Усе навіны

«Мілан» дамовіўся з Беннасерам аб падаўжэнні кантракту

8 студзеня 2023, 13:38

«Мілан» працягне кантракт з паўабаронцам Ісмаэлем Бенасерам.

Бакі ўзгаднілі асноўныя пытанні. Усе дэталі ўзгодняць ў бліжэйшы час. Заробак гульца складзе каля 4 мільёнаў еўра з улікам бонусаў. Па-ранейшаму ў кантакце будуць прапісаны адступныя за яго скасаванне — 50 мільёнаў еўра.

25-гадовы алжырац у бягучым сезоне правёў 22 матчы за «Мілан». У яго актыве 1 гол і 1 дзейсны пас.