Усе навіны

Хадасевіч пра новы сезон ЧБ: «Я памятаю, калі чэмпіянат быў з няцотнай колькасцю клубаў і колькі ў прэсе было абурэння. Зараз наконт гэтага цішыня»

12 студзеня 2023, 15:42
2

Журналіст і экс-каментатар «Белтэлерадыёкампаніі» Мікалай Хадасевіч пракаментаваў удзел няцотнай колькасці клубаў у новым сезоне чэмпіянату Беларусі па футболе.

– Будучы сезон будзе з пятнаццаццю клубамі. Няцотная колькасць. Я памятаю, калі чэмпіянат быў з няцотнай колькасцю клубаў і колькі ў прэсе было абурэння ад спецыялістаў, ад журналістаў, ад экспертаў, ад каго хочаш: «Ну як жа так, гэта жа чэмпіянат, які павінен быць стройным, які павінен быць роўным»?

А зараз я бачу, што «Макслайн» не пусцілі, нікога іншага з першай лігі не знайшлі. «Віцебск», дзякуй богу, вяртаць не сталі ў парушэнне спартыўнага прынцыпу для таго, каб там ужо зусім рэгламент падпаліць, як навагоднія феерверкі, і выкінуць. І пакінулі 15 клубаў. Ну, проста іншых няма.

Канечне, можа быць які-небудзь эфект, што ў гэтай міжсезоннасці яшчэ хто-небудзь здымецца і адваліцца – такое таксама можа быць. Фінансавая сітуацыя цяпер ну так сабе, так. Нават пры гэтых закручаных лімітах і гэтак далей. Наскрэбці бы пад гэтыя ліміты. Я думаю, што гэтым занепакоены вельмі шмат якія клубы. Ну, 15 камандаў. І наконт гэтага цішыня. А таму што настае ў цэлым пэўнае ўціхаміранне. Уціхаміранне заключаецца ў тым, што вельмі шмат іншых важных нагод было і ёсць, пра што трэба казаць. І 15 гэта будзе камандаў ці 14, стройнасць ці не стройнасць, прыгожа ці непрыгожа – ужо, напэўна, не мае значэння. Таму пра гэта казаць таксама не хочацца. 15 і 15. Яшчэ паглядзім, колькі будзе ў першай лізе, яшчэ паглядзім, колькі будзе ў другой, і што з гэтай другой лігай будзе, – сказаў Хадасевіч.