Усе навіны
Photo

«Чэлсі» абвясціў пра пераход Мудрыка

15 студзеня 2023, 17:46

«Чэлсі» афіцыйна абвясціў пра падпісанне вінгера данецкага «Шахцёра» Міхаіла Мудрыка.

Сума трансферу 22-гадовага футбаліста складае 100 мільёнаў еўра з улікам бонусаў. Кантракт з украінцам падпісаны на 8,5 гадоў.

«Чэлсі» змог выйграць барацьбу ў «Арсенала», які зімой рабіў тры афіцыйныя прапановы гарнякам.

У складзе «Шахцёра» Мудрык правёў 44 матчы, вызначыўшыся 12 галамі і 17 асістамі. Таксама на яго рахунку 8 гульняў за зборную Ўкраіны.

Падрабязная статыстыка Міхаіла ў бягучым сезоне тут.