Усе навіны

Уга Гаці: «Для мяне Месі не быў ключавым гульцом у зборнай на ЧС-2022»

19 студзеня 2023, 22:08

Былы галкіпер зборнай Аргенціны і двухразовы ўладальнік Копа Лібертадорэс Уга Гаці не лічыць Ліянеля Месі ключавым гульцом зборнай на чэмпіянаце свету-2022.

«Брамнік быў важнейшы за Месі. Ён браў важныя мячы і адбіваў пенальці. Менавіта брамнік больш за ўсё вырашаў. Падчас гульні ён быў незаўважны, але ў апошні момант, калі трэба было, ён рабіў сваю справу.

Ведаеце, хто там быў найважнейшым гульцом? Дзі Марыя. Ён – той, хто выходзіць за межы, гуляе на Месі. Не прыніжаю Месі, але што бачу, тое і кажу. Для мяне ён не з'яўляўся ключавым гульцом. Найважнейшай была каманда, адзінае цэлае, якая гуляла для яго», – сказаў Гаці.