Усе навіны

Гульцы «Слуцка» Астравух, Бранавец і Велька правялі «патрыятычны ўрок» для школьнікаў, падрыхтаваўшы матэрыялы пра дзяржсімволіку

19 студзеня 2023, 22:59

Футбалісты «Слуцка» Юры Астравух, Ілля Бранавец і Яўген Вялько правялі «патрыятычны ўрок» для школьнікаў «Ад гістарычнай памяці да Міру і стварэння».

Яны падрыхтавалі матэрыялы аб ключавых этапах Вялікай Айчыннай вайны, 85-годдзі Мінскай вобласці і аб дзяржаўнай сімволіцы Беларусі.

Усе трое знаходзяцца ў чорным спісе мінспорту. У той жа час Бранавец з'яўляецца падпісантам праўладнага ліста спартсменаў.