Усе навіны

Вінісіўс стаў гульцом матчу «Рэала» з «Баварыяй» па версіі УЕФА

1 траўня, 12:01

Вінгера «Рэала»" Вінісіўса Жуніёра УЕФА прызнаў гульцом першага матчу з «Баварыяй» (2:2) у паўфінале ЛЧ. Бразілец на 24-й хвіліне адкрыў лік, а на 83-й зраўняў, рэалізаваўшы пенальці. Вінісіўс у гэтым сезоне забіў 21 мяч і аддаў 9 галявых у 34 матчах.

Другую паўфінальную сустрэчу правядуць 8 траўня ў Мадрыдзе.