Усе навіны

Уатара стаў гульцом «Борнмута»

20 студзеня 2023, 09:33

«Борнмут» падпісаў крайняга нападаючага «Ларʼяна» Данга Уатара. Гэта першы навічок каманды ў зімовае трансфернае акно.

Дагавор разлічаны на 5,5 гадоў. Сума трансферу не пазначана. Па дадзеных журналіста Фабрыцыо Рамана, «Борнмут» заплаціў за гульца 20 мільёнаў фунтаў.

У гэтым сезоне Уатара правёў 16 матчаў за «Ларʼян» у Лізе 1, на яго рахунку 6 галоў і 5 асістаў. Поўная статыстыка 20-гадовага буркінійскага вінгера тут.