Усе навіны

Алер будзе гуляць у буцах з надпісам «##### рак»

21 студзеня 2023, 16:39

Нападаючы дортмундскай «Барусіі» Себасцьен Алер прадэманстраваў буцы, у якіх згуляе пасля свайго вяртання на футбольнае поле.

28-гадовы футбаліст прапусціў больш за 6 месяцаў з-за курса лячэння – у мінулым годзе яму дыягнаставалі рак яечка.

Зараз Алер будзе гуляць у буцах з надпісам «##### [далой] рак».

«Барусія» свой матч Бундэслігі правядзе заўтра, 22 студзеня. У суперніках – «Аўгсбург».