Усе навіны

Сёння «Эвертан» звольніць Лэмпарда (Sky Sports)

23 студзеня 2023, 15:35

Кіраўніцтва «Эвертана» прыняло рашэнне спыніць супрацоўніцтва з галоўным трэнерам Фрэнкам Лэмпардам.

Як паведамляе Sky Sports, пра звальненне 44-гадовага англійскага спецыяліста абвясцяць ужо сёння.

Заўчора, 21 студзеня, «Эвертан» на выездзе саступіў «Вэст Хэму (0:2) – гэта чацвёртае запар паражэнне «ірысак» у АПЛ. Пасля 20 згуляных тураў падапечныя Лэмпарда займаюць перадапошняе месца ў турнірнай табліцы.