Усе навіны

Аляксандр Какорын: «На канфлікт Украіны і Расіі мы не можам паўплываць. Верагодна, лепш лічыць, што гэта не наша справа. Мая справа - гуляць у футбол»

24 студзеня 2023, 22:47

Нападнік кіпрскага «Арыса» Аляксандр Какорын выказаўся пра вайну ва Украіне.

- Як вы глядзіце на канфлікт паміж Расіяй і Украінай? Як вы спраўляецеся з гэтым, будучы футбалістам?

- Па гэтым пытанні я магу сказаць, што на гэты канфлікт мы не можам паўплываць. Вось чаму, верагодна, лепш лічыць, што гэта не наша справа.

Як вы ведаеце, мая справа - гуляць у футбол, гуляць у футбол на Кіпры. Нам проста трэба гуляць, - сказаў расіянін.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.