Усе навіны

Макені даў згоду на пераход у «Лідс»

25 студзеня 2023, 12:59

Паўабаронца «Ювентуса» і зборнай ЗША Уэстон Макені можа працягнуць кар'еру ў АПЛ.

Як паведамляе Джанлука Дзі Марцыа, гулец ужо даў прынцыповую згоду на трансфер. Перамовы паміж «Ювентусам» і «Лідсам» працягваюцца, зараз бакі абмяркоўваюць суму патэнцыйнага пераходу.

У гэтым сезоне Макені прыняў удзел у 21 матчы «бʼянканеры» ва ўсіх турнірах. На яго рахунку тры галы і два асісты. Поўная статыстыка 24-гадовага амерыканскага паўабаронцы – тут.

У выпадку продажу Макені «Ювентус» можа выйсці на трансферны рынак, каб падпісаць новых гульцоў.

Нагадаем, нядаўна ў дачыненні да турынскага клуба прымянілі санкцыю ў выглядзе зняцця 15 ачкоў, аднак трансферны бан не быў накладзены.