Усе навіны

Шчэнснага, Дыбалу, Банучы і яшчэ 13 гульцоў могуць дыскваліфікаваць на месяц з-за махінацый «Юве» з заробкамі

25 студзеня 2023, 14:44

Дзеючых і былых гульцоў «Ювентуса» могуць дыскваліфікаваць за фінансавыя махінацыі з боку клуба.

Італьянская федэрацыя футбола (FIGC) праводзіць расследаванне магчымых «махінацый з заробкам». Увагу Федэрацыі прыцягнулі пагадненні аб адтэрміноўцы выплаты заработнай платы на некалькі месяцаў, падпісаныя 16 дзеючымі і былымі гульцамі «Юве».

Па Кодэксе спартыўнага правасуддзя, гульцы, якія «атрымліваюць ад клуба кампенсацыю або ўзнагароджанне ў парушэнне правілаў Федэрацыі», могуць быць дыскваліфікаваныя на 1 месяц. Ужо вядомыя імёны некалькіх гульцоў, якія падпісалі згаданыя пагадненні. Гэта Адрыен Раб'ё, Войчэх Шчэнсны, Леанарда Банучы, Хуан Куадрада, Уэстан Макені, Паула Дыбала (цяпер гуляе за «Рому»), Артур (цяпер у «Ліверпулі») і Федэрыка Бернардэскі (у «Таронта»).

Нагадаем, 20 студзеня з «Ювентуса» было знята 15 ачкоў з-за справы аб фінансавых махінацыях. Турынцы абвінавачваюцца ў завышэнні трансфернага кошту гульцоў, а таксама прыніжэнні дадзеных аб выдатках на супрацоўнікаў і ўтойванні сапраўднага памеру заробкаў футбалістаў.