Усе навіны

«Брайтан» адхіліў прапанову «Арсенала» у 60 млн фунтаў за Кайседа, лонданцы гатовыя павысіць яе да 80 млн

27 студзеня 2023, 17:43

«Брайтан» адхіліў прапанову «Арсенала» па трансферу паўабаронцы Майсеса Кайседа, сведчыць The Athletic.

Запыт лонданцаў склаў каля 60 мільёнаў фунтаў. «Чайкі» адмовіліся, настойваючы, што не плануюць зімой адпускаць 21-гадовага футбаліста.

Журналіст Daily Mail Самі Макбель дадае, што «кананіры» гатовыя вярнуцца з палепшанай прапановай. Яна можа скласці 80 мільёнаў фунтаў, што пераканае «Брайтан» адпусціць эквадорца.

Сам Кайседа разважае над тым, каб фарсіраваць свой трансфер.

Раней датычна Майсеса кантактаваў «Чэлсі», але таксама не змог дамовіцца пра яго пераход.