Усе навіны

Раман Волкаў падоўжыў кантракт з «Дняпром»

27 студзеня 2023, 19:57

36-гадовы беларускі нападаючы Раман Волкаў працягнуў кантракт з «Дняпром».

Форвард папоўніў склад магіляўчан перад пачаткам сезона-2022. З-за цяжкай траўмы прапусціў большую частку другога круга вышэйшай лігі.

Усяго футбаліст правёў 21 матч. На яго рахунку 5 забітых мячоў і адна галявая перадача.