Усе навіны

«Барселона» згуляе з «Рэалам» у паўфінале Кубка Іспаніі

30 студзеня 2023, 16:53

Адбылося лёсаванне паўфіналаў Кубка Іспаніі сезона 2022/23.

«Асасуна» – «Атлетык»

Першыя сустрэчы двухматчавых дуэляў запланаваны на 7 лютага, другія – 1 сакавіка.

Мінулагодні ўладальнік трафея «Бетыс» не дабраўся да гэтай стадыі. «Барселона» выйгравала Кубак у 2021-м, «Рэал» у апошні раз браў тытул у 2014-м, «Асасуна» была фіналістам у 2005-м, а ў «Атлетыка» ўсяго 23 Кубка, але апошні выйгралі ў 1984 годзе.