Усе навіны

«Ліверпуль» блізкі да працягу кантракта з Фірміна

30 студзеня 2023, 19:22

Нападаючы «Ліверпуля» Раберта Фірміна, верагодна, падпіша новую дамову з клубам, паведамляе журналіст Нікола Скіра.

Бакі на фінальнай стадыі перамоваў пра кантракт да 2025 года з опцыяй падаўжэння яшчэ на сезон. Была інфармацыя, што «Барселона» і «Інтэр» планавалі падпісаць бразільца.

Фірміна гуляе за «Ліверпуль» з лета 2015 года. У гэтым сезоне забіў 9 мячоў і зрабіў 4 асіста у 21 матчы. Статыстыка 31-гадовага форварда тут.