Усе навіны

«Эвертан» – адзіны клуб АПЛ, які не падпісаў новых гульцоў зімой

1 лютага 2023, 11:27

«Эвертан» завяршыў зімовае трансфернае акно без падпісанняў.

Такім чынам, ліверпульскі клуб стаў адзіным у АПЛ, хто не папоўніў свой склад новымі футбалістамі.

Адзіны паўнавартасны трансфер «ірысак» – продаж Энтані Гордана ў «Ньюкасл» за 40 5 мільёнаў фунтаў.

У студзені «Эвертан» пры гэтым змяніў галоўнага трэнера – пасля звальнення Фрэнка Лэмпарда каманду ўзначаліў экс-коуч «Бёрнлі» Шон Дайч.