Усе навіны

Дзаньёла можа падаць у суд на «Рому» – ён абвінавачвае клуб у псіхалагічным ціску

1 лютага 2023, 13:03

Паўабаронца «Ромы» Нікола Дзаньёла можа падаць у суд на рымскі клуб, паведамляе Il Messaggero.

23-гадовы футбаліст быў адхілены ад каманды з-за зрыву трансферу ў «Борнмут». У пачатку студзеня італьянец настойваў на продажы, аднак адмовіў клубу АПЛ, які прапаноўваў за яго 30+5 млн еўра. Ён хацеў перайсці ў «Мілан», аднак «расанеры» не змаглі перабіць стаўку англічан.

Цяпер Дзаньёла і яго атачэнне хочуць засудзіць «Рому» за псіхалагічны ціск, з якім ён сутыкнуўся ў апошні час.

Была інфармацыя, што ўчора Нікола ўсё ж пагадзіўся на пераход у «Борнмут», аднак сам клуб адмовіўся, таму што паспеў выдаткаваць сродкі на іншых гульцоў.