Усе навіны

Карла Анчалоці: «Азар, Марыяна, Адрыясола і Вальеха не гуляюць? Усё проста, я тут для таго, каб перамагаць»

1 лютага 2023, 16:20

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці пракаментаваў кадравую сітуацыю ў камандзе.

«Графік проста шалёны. Яны перайшлі мяжу. Мы любім гуляць шмат матчаў, але праблема ў тым, што гульцы стаміліся.

Ахвяраваць адным турнірам дзеля іншага? Не, ніколі. Мы блізкія да перамогі ў Кубку, будзем гуляць у найважнейшым спаборніцтве, Лізе чэмпіёнаў, і да канца будзем змагацца ў Ла Ліге.

Азар, Марыяна, Адрыясола і Вальехо не гуляюць? Усё проста – гуляюць іншыя. Я тут, каб перамагаць у матчах, а не даваць футбалістам хвіліны.

Мы нікога не набылі ў студзені, таму што распланавалі наш склад летам. І гэты план аказаўся добрым. Нам ніхто не патрэбны», пракаментаваў Анчалоці на прэс-канферэнцыі.