Усе навіны

Брамнік Плотнікаў перайшоў у «Каспій»

2 лютага 2023, 15:34

Брамнік зборнай Беларусі Максім Плотнікаў перайшоў у казахскі «Каспій» пасля сыходу з «Шахцёра».

25-гадовы брамнік Плотнікаў у бліжэйшы час далучыцца да каманды з Актаў на ВТС у Турцыі.

У мінулым сезоне чэмпіянату Беларусі Плотнікаў згуляў 12 матчаў за «гарнякоў», прапусціўшы 9 мячоў.

У мінулым чэмпіянаце Казахстана «Каспій» заняў 9-е месца ў табліцы.