Усе навіны

Кірыл Альшэўскі: «Малькевіч у канцы тыдня пачне трэніроўкі і працягне з БАТЭ падрыхтоўку да сезону»

2 лютага 2023, 19:12

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі расказаў, што беларускі абаронца Уладзіслаў Малькевіч траўміраваны.

– Малькевіч трэніруецца інівідуальна. Калі чакаць вяртання?

– Аднаўляецца ён нядрэнна. На жаль, атрымаў пашкоджанне. Для мяне, як трэнера, гэта дастаткова не ёсць добра. Таму што любая траўма нашага футбаліста – самае дрэннае, што можа ў нас адбыцца.

Першапачатковы дыягназ гучаў горш, чым аказалася ў выніку. Малькевіч хлопец граматны, вялікі прафесіянал.

У канцы тыдня пачне трэніроўкі і працягне з камандай падрыхтоўку да сезону, – сказаў Альшэўскі.