Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Трансферы «Чэлсі» - не мая справа»

3 лютага 2023, 18:48

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла пракаментаваў зімовыя трансферы «Чэлсі».

«Гэта не мая справа. Гэта нечакана, бо гэта не клуб-дзяржава. Мы выйгралі 11 тытулаў за апошнія 5 гадоў, хаця трацілі на ўзроўні 5-6 клубаў АПЛ.

Тое, што зрабіў «Чэлсі», не датычыцца мяне. Мы ведаем, што мы працуем. Цяпер рынак – ваў. Тое, што робяць іншыя клубы, – не мая справа», – сказаў Гвардыёла.