Усе навіны

Абаронца «Дармштадта» Бадэр падчас матчу атрымаў разрыў яечка

4 лютага 2023, 11:05

Абаронца «Дармштадта» Маціяс Бадэр атрымаў непрыемную траўму ў матчы Бундэслігі 2 супраць «Рэгенсбурга».

Бадэр пайшоў у верхавую барацьбу, прызямліўся і закрычаў, схапіўшыся за ніз жывата.

У 25-гадовага абаронцы дыягнаставалі разрыў яечка - пашкоджанне капсулы, якая абараняе ўнутраныя тканіны. На наступны дзень Бадер быў праапераваны і ўжо выпісаны з бальніцы. Аднаўленне зойме тры - чатыры тыдні.

У гэтым сезоне ў складзе «Дармштадта» Бадер згуляў 19 матчаў, забіў адзін гол і зрабіў адну дзейсную перадачу.