Усе навіны

Хэштэг #KloppOut быў у трэндах твітэра пасля разгромнай паразы «Ліверпуля» у матчы з «Вулверхэмптанам»

5 лютага 2023, 14:52

Заўзятары «Ліверпуля» масава выказалі незадаволенасць паразай «Вулверхэмптану» (0:3) у 22 туры АПЛ.

У трэндах твітара хэштэг #KloppOut быў падчас ліку 0:2 пасля першых 12 хвілін матчу, а таксама пасля фінальнага свістка.

Цяпер у «Ліверпуля» 4-матчавая серыя без перамог у АПЛ. Каманда знаходзіцца на 10-й пазіцыі ў табліцы. Наступны матч – супраць «Эвертана» дома 11 лютага.