Усе навіны

Валадзько адзначыўся пераможным голам за «Санта-Калому» у матчы чэмпіянату Андоры

5 лютага 2023, 21:28

5 лютага прайшоў матч 16-га тура чэмпіянату Андоры, у якім «Санта-Калома», за якую гуляе беларускі абаронца Максім Валадзько, абыграла «Пенью» з лікам 3:2.

Пераможны мяч гаспадароў на 81-й хвіліне аформіў Валадзько. Ён адыграў увесь матч.

На дадзены момант «Санта-Калома» мае 34 ачкі і займае другое месца ў табліцы чэмпіянату. У лідзіруючага «Атлетык Эскальдэс» на бал больш.