Усе навіны

«Арсенал» летам паспрабуе набыць вінгера «Брайтана» Мітому, трансфер ацэньваецца ў 35 млн фунтаў

6 лютага 2023, 11:36
1

«Арсенал» летам распачне спробы падпісаць вінгера «Брайтана» Каору Мітому, сведчыць TalkSport.

25-гадовы японец уваходзіць у планы «кананіраў» на наступнае трансфернае акно.

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана дадае, што патэнцыйны пераход Мітомы ў адну з топ-каманд ацэньваецца прыкладна ў 35 мільёнаў фунтаў.

Пакуль ніводны з клубаў не вядзе нават папярэднія перамовы па футбалісце, а сам Каору сфакусіраваны на выступах за «Брайтан».

Пасля ЧС-2022 Мітома забіў 4 мячы ў АПЛ – больш толькі ў Холанда і Рэшфарда.