Усе навіны

Фергюсан у захапленні ад працы тэн Хага ў «МЮ», ён стаў часцей наведваць выязныя матчы

6 лютага 2023, 13:36

Былы галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Алекс Фергюсан высока ацэньвае працу Эрыка тэн Хага за першыя паўгода ў камандзе, сведчыць Daily Mail.

Адзначаецца, што Фергюсан у захапленні ад нідэрландскага спецыяліста. Цяпер 81-гадовы шатландзец пачаў усё часцей наведваць выязныя матчы манкуніянцаў – у апошнія некалькі гадоў ён пераважна прысутнічаў толькі на «Олд Трафард».

Пасля 21-га тура АПЛ «МЮ» ідзе трэцім у турнірнай табліцы. Адставанне ад «Манчэстэр Сіці» – 3 ачкі, ад «Арсенала» – 8, аднак у лонданцаў яшчэ ёсць гульня ў запасе.