Усе навіны

Іраола з «Рая Вальякана» – сярод кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера «Лідса»

7 лютага 2023, 13:40

«Лідс» разглядае галоўнага трэнера «Рая Вальякана» Андоні Іраолу як кандыдата на гэтую пасаду ў англійскім клубе, паведамляе The Athletic.

«Лідс» застаўся без галоўнага трэнера пасля адстаўкі Джэсі Марша. Клуб ужо рабіў прапанову Раулю з «Кастыльі», аднак той адмовіў. Таксама сярод кандыдатаў галоўны трэнер «Вэст Бромвіча» Карлас Карберан.

Іраола ўзначальвае «Рая» са жніўня 2020 года. За гэты час ён вывеў каманду з сегунды ў Ла Лігу. Зараз ён знаходзіцца на 5-й пазіцыі ў чэмпіянаце Іспаніі.