Усе навіны

Карла Анчалоці: «Вінісіус стаў ахвярай чагосьці, што я не разумею. Гэта праблема іспанскага футбола, якую трэба вырашыць»

7 лютага 2023, 21:25

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці падзяліўся меркаваннем аб інцыдэнтах, якія ў апошні час здараюцца з вінгерам мадрыдцаў Вінісіусам Жуніёрам.

«Пытанне, якое я хачу задаць – у чым праблема? У Вінісіусе, у партнёрах па камандзе, якія не абараняюць яго?

А што трэба яго бараніць? Праблема ў тым, што адбываецца вакол Вінісіуса. Гэта праблема іспанскага футбола, якую трэба вырашыць. Вінісіус не вінаваты – ён стаў ахвярай чагосьці, што я не разумею», – сказаў Анчалоці.

Раней паведамлялася, што фан «Мальёркі» назваў бразільца «###### (грабанай) малпай».

Таксама, паводле інфармацыі As, супраць Вінісіуса 79 разоў сфалілі ў сезоне Ла Лігі, што з'яўляецца самым вялікім паказчыкам у топ-5 чэмпіянатах Еўропы.