Усе навіны

Удзельнік калегіі «Мінспорта»: «Юрэвіч пачаў было крытыкаваць АБФФ. Яе кіраўнікі сказалі нешта кшталту «сёння не тое месца і час, каб абмяркоўваць дзеянні федэрацыі»

9 лютага 2023, 12:34
1

Удзельнік калегіі «Мінспорта» распавёў, як кіраўнікі АБФФ адрэагавалі на крытыку ад Анатоля Юрэвіча.

«Юрэвіч пачаў было крытыкаваць АБФФ. Ён казаў, што федэрацыя робіць усё прыгожа на словах, а што насамрэч адбываецца ў сценах Дома футбола, ужо ніхто не ведае і не разумее, бо структура стала максімальна закрытай. Калі Юрэвіч крытыкаваў АБФФ, яе кіраўнікі проста перапынілі спецыяліста і сказалі нешта кшталту «сёння не тое месца і час, каб абмяркоўваць дзеянні федэрацыі. Для гэтага будуць скліканы справаздачна-выбарчая канферэнцыя, выканкам, там усё і абмяркуем». Па сутнасці, проста не захацелі слухаць пра сябе праўду», – сказаў адзін з удзельнікаў сходу.

Tribuna.com публікуе каментары спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.