Усе навіны

Раналду забіў 500-ы гол у клубнай кар'еры на ўзроўні чэмпіянатаў

9 лютага 2023, 22:31

Нападаючы «Аль-Насра» Крышцiяну Раналду адкрыў лік у матчы чэмпіянату Саудаўскай Аравіі супраць «Аль-Вахда Мека».

Для 37-гадовага партугальца гэты гол стаў 500-м у ягонай клубнай кар’еры на ўзроўні чэмпіянатаў.

311 галоў за «Рэал», 103 — за «Манчэстэр Юнайтэд», 81 — за «Ювентус», 3 — за «Спортынг» і 2 за «Аль-Наср».