Усе навіны

Паўабаронца БАТЭ Наско адправіўся ў «Бунедкор»

14 лютага 2023, 18:43

26-гадовы беларускі паўабаронца БАТЭ Аляксей Наско накіраваўся ў ташкенцкі «Бунедкор».

Другую палову мінулага года футбаліст правёў у казахстанскім «Мактаарале», а сёлетняй зімой трэніраваўся з барысаўскай камандай.

Наско ўжо згуляў за ўзбекскі клуб у таварыскім паядынку супраць нямецкага «Ульма» (2:1).