Усе навіны

Беларускі арбітр Аніхімоўскі: «Мая мэта – гэта патрапіць у Ла Лігу. Не ведаю, колькі на гэта спатрэбіцца гадоў, але мэту перад сабой паставіў»

15 лютага 2023, 20:20

Беларускі арбітр Віталь Аніхімоўскі ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» расказаў, што хоча абслугоўваць матчы чэмпіянату Іспаніі.

Некалькі тыдняў таму спецыяліст пераехаў у гэтую краіну.

– Зараз вы ў Іспаніі. Наколькі рэальна пачаць працу ў мясцовым чэмпіянаце?

– У ліпені адпраўлюся на першы збор, мне далі зразумець, што гатовыя дапамагаць, а ад мяне патрабуецца легалізавацца і вывучыць іспанскую мову. Пасля збораў можна будзе казаць аб нейкай лізе. Я гатовы працаваць і працягваць сваю кар'еру тут. Хаця і не забываю, што ёсць варыянт з Нідэрландамі.

Цяпер мая мэта – гэты трапіць у Ла Лігу. Не ведаю, колькі на гэта спатрэбіцца гадоў, але мэту перад сабой паставіў. Далей ужо будзем глядзець. Чаму няма? Раскажу гісторыю з беларускага судзейства. Я ўсё жыццё гуляў у футбол, потым мінуў курсы арбітраў. І памятаю, што адзін з інспектараў на пытанне, якія ў мяне далягляды ў судзействе, сказаў: «Шчыра, максімум першая ліга. Бо там свая «мафія», туды не ўсіх пускаюць». Прайшло тры сезоны, я прайшоў навучанне ў Швейцарыі і мяне рэкамендавалі для абслугоўвання матчаў вышэйшай лігі. Сустрэўся з гэтым інспектарам і нагадаў яму аб той размове. Ён толькі ўсміхнуўся. Я такі чалавек, што калі паставіў перад сабой мэту, то буду ісці да яе да канца. Так што калі хачу судзіць Ла Лігу, то буду рабіць усё, каб гэтага дасягнуць.

Ужо вывучыў розныя варыянты, як гэтага дабіцца. Напрыклад, праз восем гадоў магу атрымаць іспанскі пашпарт. Мне тады будзе 42 гады. Калі буду здаровы і моцны фізічна, то за гэты час змагу сябе зарэкамендаваць у мясцовым чэмпіянаце. Вывучу іспанскую мову, атрымаю пашпарт – чаму б не паставіць мэту патрапіць у Ла Лігу. Не саромеюся сваіх мэт, нават самых амбіцыйных, – сказаў Аніхімоўскі.