Усе навіны

Адэемі, Каман, Леау і Эурснес – прэтэндэнты на званне гульца тыдня ў ЛЧ

16 лютага 2023, 13:36

УЕФА назваў намінантаў на ўзнагароду лепшага іграка Лігі чэмпіёнаў па выніках першых матчаў 1/8 фіналу турніру.

На прыз прэтэндуюць Карым Адэемі («Барусія» Дортмунд), Кінгслі Каман («Баварыя»), Рафаэл Леау («Мілан») і Фрэдрык Эўрснес («Бенфіка»).

Адэемі забіў пераможны гол дортмундцаў у матчы з «Чэлсі» (1:0).

Каман прынёс баварцам перамогу над «ПСЖ» (1:0).

Леау у матчы з «Тотэнхэмам» (1:0) нанёс 1 удар па варотах, правёў 9 абводак і развіў хуткасць да 35 км/г.

Эўрнес у сустрэчы з «Бругэ» (2:0) прабег 13,64 км, развіў хуткасць да 31,4 км/г, а дакладнасць яго перадач склала 72%.

Прагаласаваць можна тут.