Усе навіны

Экс-паўабаронца «Хвалі» Кавалевіч перайшоў у брэсцкае «Дынама»

17 лютага 2023, 17:51

21-гадовы паўабаронца Дзяніс Кавалевіч перайшоў у брэсцкае «Дынама». Кантракт разлічаны на два гады.

Кавалевіч далучыўся да «Дынама» ў якасці гульца на праглядзе перад стартам турніру «Белазавец-2023» За гэты час ён забіў тры мячы.

У «Хвалі» (Д2) Кавалевіч пачаў гуляць у пачатку 2019 года. З таго часу на яго рахунку 88 матчаў у Д2 і Кубку Беларусі, 12 забітых мячоў і 12 галявых перадач.