Усе навіны

Ігар Крывушэнка: «У Багі запаленне ў ікраножных цягліцах. У Шамрука – задняй паверхні сцягна. У Багдановіча пералом пятай плюсневай косці»

23 лютага 2023, 19:28

Галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Ігар Крывушэнка распавёў аб кадравай сітуацыі ў клубе.

– Нядаўна Мікіта Люкевіч дэбютаваў за асноўную каманду. Цяпер забіў. Як ацэніце яго прагрэс?

– Для мяне важна, што ён брэсцкі хлопец, у яго ёсць велізарнае жаданне гуляць за родную каманду. Натуральна, мы будзем рабіць усё, каб яго прагрэс працягваўся дастаткова добрымі тэмпамі.

– Чаму ў таварыскім матчы не гулялі Бага і Шамрук?

– Ёсць мікрапашкоджанні. У Багі, мусіць, з-за нагрузак на штучным полі. Ёсць запаленне ў ікраножных цягліцах. У Шамрука запаленне задняй паверхні сцягна.

– Пашкоджанне атрымаў Багдановіч. Што з ім?

– У яго пералом пятай плюсневай косткі. Паўтара месяца ён павінен быць у гіпсе. Будзем чакаць вяртання ў калектыў.

– Клуб падпісаў Дзяніса Кавалевіча. Што скажаце пра яго?

– Малады, досыць хуткі, добра працуе з мячом. Ігравік. Вось асноўныя яго якасці. Пастаянна накіраваны на вароты, на завяршэнне. Самае галоўнае – для яго няма розніцы, супраць каго гуляць.

– Арцём Літвякоў таксама падпісаны. Няхай і неафіцыйна. Чаму выбралі яго?

– Гулец з левай нагой, цэнтральны абаронца з вопытам. Пачатак атакi, добрая доўгая перадача, гульня галавой. Гэта значыць, усё, што трэба для цэнтральнага абаронцы, у яго арсенале ёсць.

– Ці прапрацоўваюцца яшчэ варыянты ўзмацнення?

– Ужо казаў, што варыянты ўзмацнення прапрацоўваюцца ўвесь час. Тут трэба разумець фінансавы складнік і разумець, што момант канкурэнцыі, два чалавекі на месца, – гэта добра, але больш няма сэнсу.

Мы заўсёды гатовыя запрасіць моцнага гульца незалежна ад пазіцыі, але гэтыя моманты будзем абмяркоўваць, ацэньваць і потым прымаць рашэнне, – сказаў Крывушэнка.