Усе навіны

Капітаны «Фулхэма» і «Вулверхэмптана» выйшлі на матч у сіне-жоўтых павязках.

24 лютага 2023, 23:40

Капітаны «Фулхэма» і «Вулверхэмптана» выйшлі на матч 25-га тура АПЛ у сіне-жоўтых павязках у падтрымку Украіны ў гадавіну ваеннага ўварвання РФ.

Таксама дыктар перад стартавым свістком заклікаў заўзятараў да дапамогі.

У гэтым туры сіне-жоўтыя павязкі будуць прысутнічаць на ўсіх гульнях чэмпіянату.

У сакавіку АПЛ заданаціла 1 мільён фунтаў у падтрымку Украіны, а таксама разарвала дамову з расійскім транслятарам чэмпіянату.

Выява – трансляцыя Setanta