Усе навіны

Шпілеўскі пра расiян, якія называюць Беларусь «Белоруссией»: «Не надаю асаблівага значэння, галоўнае – як вы да мяне ставіцеся»

24 красавіка, 11:54

Беларускі галоўны трэнер «Арыса» Аляксей Шпілеўскі ў інтэрв'ю расійскаму журналісту Андрэю Бадрову расказаў пра адносіны да расіян, якія называюць Беларусь «Белоруссией».

– Як вы ставіцеся да рускіх, якія гавораць «Белоруссия» і адмаўляюцца прызнаваць слова «Беларусь»? Я адмаўляюся. Мяне так навучылі, гэтае рускае слова. Што вы пра такіх хлопцаў думаеце, як я?

– Па мне, галоўнае, як вы да мяне ставіцеся.

– З павагай.

– Ну вось бачыце, я – узаемна, таму гэта самае галоўнае.

– У «Арысе» некаторыя беларусы сказалі, што я нядобры чалавек, таму што кажу «Белоруссия». Кажуць: «Беларусь! Мы беларусы». А я кажу: «Не, вы «белорусы».

– Я не надаю асаблівага значэння. Тут успрыманне павагі, – сказаў Шпілеўскі.