Усе навіны

«Баер» падоўжыў бяспройгрышную серыю, яна складае 47 матчаў

3 траўня, 09:30

Дзякуючы перамозе над «Ромай» (2:0) у першым матчы 1/2 фіналу Лігі Еўропы «Баер» працягнуў сваю бяспройгрышную серыю.

Цяпер яна складае 47 матчаў без параз запар. Раней каманда выйграла чэмпіянат Германіі.

У 31 матчы чэмпіянату «Баер» набраў 81 ачко – 25 перамог, 6 нічыіх. Табліца тут.

Матч у адказ «Рома» – «Баер» адбудзецца 9 траўня.