Усе навіны

«Напалі» здабыў сёмую перамогу запар, агульная розніца галоў – 16:1

25 лютага 2023, 22:06

«Напалі» на выездзе адолеў «Эмпалі» у 24-м туры чэмпіянату Італіі – 2:0.

Адзін з галоў забіў форвард Віктар Асімхен, які ўзначальвае спіс бамбардзіраў Серыі А – 19 дакладных удараў.

Гэтая перамога стала для неапалітанцаў ужо сёмай запар. Агульная розніца мячоў у гэтых сустрэчах – 16:1.

Апошні раз каманда прайгравала 17 снежня ў Кубку Італіі супраць «Крэманэзэ».