Усе навіны

Экс-вядучы сацсетак «Энергетыка-БДУ» Котаў асуджаны да 3,5 года пазбаўлення волі

27 лютага 2023, 12:59

27 лютага вынесены прысуд па справе экс-вядучага сацсетак «Энергетыка-БДУ» Івана Котава. Яго асудзiлi да 3,5 года пазбаўлення волі. Працэс праходзіў у судзе рэжыму Лукашэнкі па Мiнскай вобласці.

24-гадовага Котава пакаралі за ўдзел у быццам бы экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах і чатах і за каментары там (экстрэмісцкімі рэжым Лукашэнкі лічыць тыя чаты і медыя, якія фіксуюць беззаконне з боку так званых сілавікоў і ўладаў).

Пракуратура рэжыму Лукашэнкі па Мінскай вобласці сцвярджае што, у каментарах Котава ўтрымліваліся інструкцыі для ўдзелу ў пратэстных акцыях, заклікі да забастовак, абразы на адрас Лукашэнкі і іншае.

Адзначым, што Котаў з'яўляецца кандыдатам у майстры спорта па безэкіпіровачнаму паўэрліфтынгу, а таксама вядзе ютуб-канал «ВлогИКа» на якім распавядае пра навіны спорту.