Усе навіны
Video

Гол Марціна Алексі прызналі найлепшым у 2022 годзе ў галасаванні FIFA The Best – футбаліст гуляе ў чэмпіянаце, дзе ў гульцоў няма адной нагі

27 лютага 2023, 23:58

Футбаліст «Стражы» Марцін Алексі стаў уладальнікам прэміі за найлепшы гол у 2022 годзе па выніках галасавання FIFA The Best.

Алексі выступае ў польскім чэмпіянаце, дзе ва ўсіх палявых футбалістаў няма нагі, яны гуляюць на мыліцах. У варатароў няма адной рукі ці яна пашкоджана.

Упершыню ў гісторыі прэміі FIFA The Best узнагароду за найлепшы гол атрымаў футбаліст з адной нагой. Сярод намінантаў таксама Дзімітры Пает з «Марселя» і гулец «Тотэнхэма» Рышарлісан.