Усе навіны

Пагба ўпершыню згуляў за «Ювентус» пасля пераходу з «МЮ»

1 сакавіка 2023, 09:35

Паўабаронца «Ювентуса» Поль Пагба выйшаў на поле на 69-й хвіліне матчу 24-га тура Серыі А супраць «Тарына» (4:2).

Гэта першае з’яўленне 29-гадовага француза ў афіцыйным матчы «Ювентуса» пасля вяртання ў клуб.

Пасля летняга трансферу з «Манчэстэр Юнайтэд» футбаліст прыняў удзел толькі ў ліпеньскім таварыскім матчы з «Гвадалахарай» (2:0), пасля чаго не гуляў праз праблемы са здароўем.