Усе навіны

Масіміліяна Алегры: «10 ачкоў да зоны ЛЧ — вялікае адставанне, «Ювентусу» трэба ў сярэднім па 2 ачкі за матч»

1 сакавіка 2023, 09:50

Галоўны трэнер «Ювентуса» Масіміліяна Алегры пракаментаваў перамогу над «Торына» (4:2). «Хлопцы паказалі выдатную гульню супраць каманды, якую цяжка адолець. Заслужаная перамога. Мы паказалі моцную рэакцыю на прапушчаныя, хоць гэтых галоў у нашую браму можна было пазбегнуць. Рады бачыць цярпенне каманды, гэта прыкмета сталасці. Павінны рухацца матч за матчам. Было няпроста згуляць гэтак хутка пасля папярэдняга матча.

Павінен сказаць, 10 ачкоў - вялікае адставанне ад зоны ЛЧ. Нам трэба ў сярэднім набіраць па 2 ачкі за матч, што з'яўляецца вельмі няпростай задачай. Мы ўжо зраўняліся з «Балоняй», адарваліся ад «Торына». Трэба разумець, што ўсяго мы зарабілі не 50, а 52 ачкі (трэнер мае на ўвазе памылкова адменены гол у вароты «Салернітаны» - заўв. Tribuna.com)», - сказаў Алегры.