Усе навіны

Капітан «Гомелю» Мацвейчык: «Вялікі дзякуй заўзятарам, прыехаць у Мінск за свае грошы – я нават не ўяўляю, як цяжка людзям у цяперашні час»

1 сакавіка 2023, 14:55

Абаронца «Гомеля» Сяргей Мацвейчык падзякаваў заўзятарам за прыезд на матч за Суперкубак Беларусі.

– Бракуе, мусіць, агульнай згулянасці. Там толькі тры чалавекі ў складзе выйшла з мінулага года. Ну, і досведу, мусіць. У хлапцоў усё-ткі хваляванне адбілася. Я думаў, што яго не будзе ў хлопцаў.

Усё ж гэта трафей пытанняў няма. Але ён, як правільна сказаць, не дае не еўракубкаў, ні нейкіх прахадных. Я думаў, што гэта магчыма [адбілася]. Я размаўляў, але ўсё ж напэўна крыху позна ўключыліся.

Занадта вялікія авансы, вядома, я думаю легенды клуба хапае. Але вялікі дзякуй, мне вельмі прыемна. Я не чакаў такога.

Магу сказаць толькі: «Вялікі дзякуй». Такой колькасцю прыехаць, у такое надвор’е, далёка, за свой кошт, за свае грошы, усё гэта арганізаваць.

Уяўляю, як цяжка людзям у цяперашні час. Таму толькі магу казаць: «Вялікі вялікі, дзякуй усім».

Яны такое зрабілі, але і дужа было чуваць. Я спадзяюся, што дома мы па паб’ём леташні рэкорд па наведвальнасці і будзем зноў заўсёды самай наведвальнай камандай краіны, – сказаў Мацвейчык.