Усе навіны

Контэ, Сілва і тэн Хаг – прэтэндэнты на званне «Трэнер месяца» ў АПЛ

2 сакавіка 2023, 16:29

Ангельская Прэм'ер-ліга абвясціла прэтэндэнтаў на званне «Трэнер месяца» па выніках лютага.

Гэта галоўны трэнер «Фулхэма» Марку Сілва, галоўны трэнер «Тотэнхэма» Антоніа Контэ і галоўны трэнер «Манчэстар Юнайтэд» Эрык тэн Хаг.

Галасы заўзятараў будуць абʼяднаны з галасамі футбольных экспертаў для вызначэння пераможцы, які будзе абвешчаны на наступным тыдні.

У «Манчэстэр Юнайтэд» у лютым 3 перамогі і 1 нічыя, каманда займае 3-яе месца, следам на 4-м ідзе «Тотэнхэм», у якога 3 перамагчы і 1 параза, «Фулхэм» займае 7-ы радок – 2 перамогі і 2 нічыі.