Усе навіны

Выйшаў фільм «Гульня нязломных» пра ўкраінскі футбол ва ўмовах вайны

3 сакавіка 2023, 13:55

УАФ выпусціла фільм «Гульня нязломных» да года з дня пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Прэм'ера прайшла на Ютуб-канале УАФ. У здымках фільма прынялі ўдзел гульцы зборнай Украіны, кіраўніцтва УАФ і воіны УСУ.

«Гульня нязломных» – гэта дакументальны фільм пра год украінскага футбола ва ўмовах вайны. Жыццёвыя гісторыі герояў у дэталях раскрываюць тэму барацьбы за існаванне каханай гульні.

Сюжэт стужкі наглядна ілюструе як украінскі футбол не проста ацалеў і выдужаў, але і імкнуўся да новых мэт і дасягненням. Ад аднаўлення клубных спаборніцтваў на ўсіх узроўнях і да падачы заяўкі на правядзенне чэмпіянату свету ў 2030 годзе», – гаворыцца ў паведамленні УАФ.